Беларусаў абароняць ад інфляцыі новай падвышкай заробку

Такую заяву зрабіў на ўчорашняй прэс-канферэнцыі віцэ-прэм’ер Сяргей Румас, перадае БЕЛТА. З яго словаў, падвышэнне цэн сёлета стала вымушанай мерай. Такім чынам ліквідаваўся дыспарытэт коштаў з суседнімі краінамі. І цяпер урад спрабуе не дапусціць зніжэння рэальных прыбыткаў насельніцтва. Так, для абароны ад інфляцыі грамадзян ад інфляцыі з бюджэту ім выплачваюць пэўныя сродкі. За жнівень індэксацыя складзе 244 тысячы рублёў.

Таксама Сяргей Румас прыгадаў пра аднаразовую дапамогу непрацоўным пенсіянерам і бюджэтнікам. Ім цяпер выплачваюць па 500 тысяч рублёў.

Фота: by.media