"Беларусьфільм" пачынае працу над працягам "Белых Росаў"
З 7 сакавіка на кінастудыі пачынаюцца акцёрскія кастынгі.
Нагадаем, фільм "Белыя Росы" быў зняты ў 1983 годзе рэжысёрам Ігарам Дабралюбавым і набыў вялікую папулярнасць. Аўтарамі сцэнару працягу гісторыі братоў Хадасоў сталі Аляксей Дудараў, Юлія Гірэль і рэжысёрка Аляксандра Бутар.
Як плануецца, у фільме будуць здымацца пераважна маладыя беларускія акцёры. Бюджэт карціны складзе каля 1 мільёна долараў. Здымкі карціны мусяць скончыцца вясной 2014 года, інфармуе газета "СБ. Беларусь сегодня".