Беларусі не далі правесці жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе-2015

Там адбыліся выбары краіны-гаспадыні жаночага Чэмпіянату Еўропы 2015 годаы. На правядзенне спаборніцтва прэтэндавалі дзве краіны — Беларусь і Венгрыя. Большасцю галасоў дэлегаты еўрапейскіх федэрацыі абралі Венгрыю, перадае сайт Беларускай федэрацыі баскетболу.

Нагадаем, што спярша беларуская федэрацыя меркавала падаваць заяўку разам з літоўскімі калегамі. Але пасля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску Літва адмовілася ад супрацы.