Беларускія прадпрыемствы-імпарцёры змагаюцца за выжыванне

Такое меркаванне ананімна выказаў 21 красавік ІА REGNUM менэджэр беларускай кампаніі-імпарцёра.

"Сапраўдныя праблемы ў імпарцёраў пачаліся сёлета цераз праблемы, якія стварыў урад на валютным рынку. Калі няма валюты на закупку імпарту, калі фактычна адбылася дэвальвацыя беларускага рубля да расійскага рубля на 60%, калі і дыстрыб'ютары, і дылеры вымушаныя падвышаць кошты, і рэалізаваная імі прадукцыя проста не знаходзіць пакупніка — тады ўжо гаворка ідзе не аб праблемах, а аб закрыцці бізнесу", — адзначыў суразмоўца.

Ён прывёў прыклад з практыкі буйной беларускай кампаніі-імпарцёра, якая працяглы час прасоўвала на мясцовым рынку замежны прадукт і, у канчатковым выніку, засталася ў стратах. "Калі расійскі рубель стаў каштаваць 145 беларускіх — працаваць стала бессэнсоўна. Штат менэджэраў па продажах у рэгіёнах адразу скарацілі ўтрая, супервайзераў — удвая, цэлыя аддзелы ў галаўным офісе скарочаныя. Фармальна ўсіх адправілі ў адпачынак, але ўжо папярэдзілі аб звальненнях".

"Усе бачаць, што аб'ёмы рэалізацыі ўпалі кратна, што скарацілася прапанова, асартымент тавараў. Імпарт не толькі імкліва скарачаецца, ён гэтак жа імкліва расце ў кошце пры скарачэннях аб'ёмаў адгрузкі ў рознічныя сеткі. Неўзабаве тое, што яшчэ ў пачатку гэтага года было шырспажывам, змогуць дазволіць сабе толькі абраныя", — заявіў суразмоўца агенцтва.