Беларуска-азербайджанская своп-схема запрацавала

Танкеры з азербайджанскай нафтай прымае адэскі порт Паўднёвы. З тэрыторыі Украіны ў Беларусь нафта транспартуецца з выкарыстаннем нафтаправода Адэса — Броды і адной з дзвюх нітак нафтаправода "Дружба".

Пастаўкі нафты з Азербайджана распачатыя на падставе дамоўленасцяў паміж ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія", Дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Азербайджана (SOCAR) і Венесуэлай. Азэрбайджанская нафта замяшчае венесуэльскую ў рамках своп-кантрактаў, перадае БелаПАН.