Беларуска хацела ашукаць польскі банк на 30 тысяч долараў
48-гадовая жанчына, якая займалася кансалтынгавай дзейнасцю, спрабавала атрымаць ад польскага банка крэдыт на суму ў амаль 100 тысяч злотых.
Як паведамляюць польскія СМІ, грамадзянка Беларусі для атрымання грошай прадаставіла падробленыя дакументы. Жанчына была затрымана паліцыяй на месцы злачынства.
Высветлілася, што гэта не першае падобнае правапарушэнне з боку беларускі. Яна падазраецца ў здзяйсненні некалькіх дзесяткаў такіх злачынстваў. Жанчына арыштавана на 3 месяцы, падчас якіх будзе адбывацца следства. Ёй пагражае да 8 гадоў зняволення.
Фота — poranny.pl