Беларуска выйграла міжнародны конкурс па касметалогіі і эстэтыцы

Як паведамляе БелаПАН, у конкурсе ўдзельнічалі 94 спецыялісты з Беларусі,  Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы, Расіі, Украіны  ды Фінляндыі. Усе ўдзельнікі былі падзеленыя на прафесіяналаў з досведам працы больш за год і маладых спецыялістаў са стажам працы меней за год.

Таццяна Барашкова выступала ў намінацыі "Прафесіяналы. Догляд за скурай твару". Яе канкурэнтамі былі 24 спецыялісты. Але перамога дасталася нашай суайчынніцы.