Беларускае народнае мастацтва прадставяць у выглядзе графіці (відэа)
Яно з’явіцца на плошчы 50 квадратных метраў агароджы стадыёна “Звяжынец" у Беластоку.
Графіці будзе мець элементы народнай культуры Беларусі і Падляшскага ваяводства Польшчы. Як паведамляе Польскае прэсавае агенцтва, намалююць графіці мастакі з Беларусі і Падляшша ў межах праекту “Фальклор на вуліцы”.
Праект распачаўся 20 ліпеня і закончыцца 22 ліпеня. Яго арганізатары заяўляюць, што хочуць вывесці фальклор з музеяў і вёсак на вуліцы Беластока.