"Беларуськалій" — у топ-10 прыбытковых кампаній у Еўропе

Як паведамляе "Ежедневник", у 2011 годзе чысты прыбытак "Беларуськалія" склаў больш за 676 мільёнаў еўра (паводле звестак Міністэрства фінансаў нашай краіны). У выніку беларускае прадпрыемства заняло 10-е месца ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Лепш працавалі толькі кампаніі з Польшчы і Венгрыі (па дзве), Чэхіі, Латвіі, Украіны, Румыніі і Славакіі (па адной).

Па выніках 2011 года ў топ-50 самых прыбытковых прадпрыемстваў патрапіў "БелАЗ", чысты прыбытак якога склаў амаль 193 млн еўра.

Фота — bymedia.net