Беларуская апазіцыя не сустрэлася з еўракамісарам Штэфанам Фюле

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, сустрэча беларускай дэлегацыі з Фюле была запланаваная на раніцу 30 верасня. Аднак яе давялолося адмяніць. Прычынай сталі складаныя перамовы пра "беларускі" параграф выніковага дакумента саміту Усходняга партнёрства. Гэты параграф прынялі 27 краінаў Еўрасаюза. Але наконт яго няма кансенсусу ў краін — удзельніцаў Усходняга партнёрства: Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджана і Арменіі. Фюле праводзіў кансультацыі з дэлегацыямі гэтых краін і не змог сустрэцца з беларускай дэлегацыяй.

Па словах Лябедзькі, у спрэчным параграфе крытыкуецца сітуацыя з правамі чалавека, адсутнасць свабодных выбараў і наяўнасць палітвязняў у Беларусі. Акрамя таго,  у гэтым параграфе нібыта ёсць і так званая "стратэгія трох крокаў": вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў, правядзенне парламенцкіх выбараў па стандартах АБСЕ, а ўжо потым вылучэнне эканамічнай дапамогі Беларусі, кажа Лябедзька.