Беларуская дэлегацыя выправілася па крэдыты ў Маскву
Сёння ў Маскву на перамовы аб выдаткаванні крэдытаў накіраваліся міністр фінансаў Андрэй Харкавец і першы намеснік старшыні Нацбанка Юрый Алымаў.
Ім трэба пераканаць міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына ў мэтазгоднасці тэрміновага выдаткавання "стабілізацыйных" $ 3 млрд. для беларускай эканомікі.
Як раней паведамлялася, беларускі бок падрыхтаваў праграму дзеянняў па стабілізацыі аплатнага балансу, з якой азнаёміць расійскі ўрад. Дакумент прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці бюджэтнай палітыкі, уключна з рэзкім скарачэннем фінансавання дзяржпраграм, пашырэнне прыватызацыі, жорсткую грашова-крэдытную палітыку, піша АФН.