Беларуская дыяспара ЗША і Еўропы збіраецца на чацвёрты кангрэс

Арганізатарамі кангрэсу выступаюць супольнасць беларуская "Трэці Шлях", эстонская грамадская арганізацыя "Valgevene Uus Tee", аргкамітэт Кангрэса новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША.


Для абмеркавання на кангрэсе прапануюцца такія пытанні, як палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, роля новай дыяспары ў сучаснай беларускай гісторыі і г.д. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 жніўня. 


У рамках кангрэсу, адзначае "Трэці Шлях", адбудуцца прэзентацыі грамадскіх кампаній "Адкрый Еўропу — адкрый Беларусь" і "Без Віз". Яны прысвячаюцца спрашчэнню візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.