Беларуская гімнастка выйграла ў Ізраілі золата і два срэбры
Лідарка зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта выступала на турніры 2-га этапа серыі Гран-пры.
У фіналах асобных практыкаванняў Станюта заваявала адно першае і два другія месцы. Аднак поспех у трох з чатырох практыкаванняў індывідуальнага шматбор'я не дазволіў беларусцы заяваваць узнагароду ў гэтым відзе — яна была толькі чацвёртай, інфармуе БЕЛТА.
Фота — bymedia.net