Беларуская распрацоўка дапамагае вызначыць узровень стомы чалавека
І зрабіць высновы аб узроўні яго працаздольнасці.
Унікальная праграма створаная навукоўцамі Беларускага дзяржуніверсітэту.
Як інфармуе БЕЛТА, ацэнка базуецца на вывучэнні псіхаматорнай рэакцыі чалавека на святло і гук. Мяркуецца, што інавацыю можна будзе выкарыстоўваць у медыцыне, адукацыі, спорце. Безумоўна, праграма будзе карысная для кіроўцаў грамадскага транспарту, якім нельга распачынаць працу стомленымі.
У будучыні можа з'явіцца і мабільны варыянт праграмы, тады кожны ўладальнік мабільнага тэлефону самастойна вызначыць ступень сваёй працаздольнасці і стомы, кажуць навукоўцы.
Фота — yanebous.ru