Апазіцыянер, кажа што беларускія спецслужбы сочаць за ім нават у Літве
Пра тое, як жывецца ў Вільні палітуцекачам з Беларусі, сёння піша газета Lietuvos Rytas.
Папулярная літоўская газета перадае словы палітэмігранта, старшыні Беларускага грамадзянскага і палітычнага прадстаўніцтва Алега Мяцеліцы: "Вакол сябе заўважаем тыя самыя твары і тыпова апранутых асобаў, пастаянна адчуваем прэсінг і атрымліваем паведамленні з пагрозамі". Ён упэўнены, што беларускія спецслужбы дзейнічаюць і ў Літве.
Па словах Алега Мяцеліцы, прэсінг адчуваюць усе 20 супрацоўнікаў яго офіса. Адна з беларусак, якая вярнулася з ЗША, атрымала СМС з пагрозамі. З іх вынікала, што за яе прыездам сачылі, адзначае Мяцеліца.
Фота — belarusianoffice.org