Беларускі экаактывіст у судзе перамог літоўскіх памежнікаў

Суд не знайшоў доказаў таго, што актывіст антыядзернага руху можа ўяўляць пагрозу дзяржаўнай бяспецы ці грамадскаму парадку, адзначае delfi.lt.

Нагадаем, Уласевіча запрасілі прыняць удзел у дыскусіі пра ядзерную энергетыку, якая праходзіла 23 верасня ў Вільні, у літоўскім парламенце. Аднак літоўскія памежнікі не пусцілі актывіста, калі ён збіраўся перасячы мяжу. Афіцыйных тлумачэнняў наконт забароны ўезду не прагучала.

Сам Уласевіч у паседжанні суда не ўдзельнічаў. Але яго адвакат кажа, што задаволены рашэннем суда. Дарэчы, суд прысудзіў на карысць Уласевіча 100 літаў выдаткаў на судовы разгляд (крыху менш за 40 долараў).

Фота — westki.info