Беларускі футбаліст Ян Цігараў хоча стаць расіянінам
Паўабаронца зборнай Беларусі і "Лакаматыва" падаў дакументы на расійскае грамадзянства.
Спартовец кажа, як перадае "Спорт-Экспресс", што ўсе неабходныя паперы для атрымання расійскага пашпарта ў яго ёсць.
Па словах Цігарава, яго не хвалюе, што з сезону-2013/14 гадоў ён усё адно будзе лічыцца легіянерам у Расіі. Футбаліст спадзяецца, што да таго часу ў рэгламенце могуць адбыцца змены.