Беларускі кантрабандыст вёз ва Украіну 40 слоікаў французскай атруты
З партыяй французскіх гербіцыдаў яго затрымалі валынскія памежнікі.
Паводле паведмалення УНІАН, супрацоўнікі памежнага атрада Луцка адпрацоўвалі аператыўную інфармацыю пра магчымую кантрабанду па-за пунктам пропуску. Інфармацыя пацвердзілася. Памежнікі затрымалі беларуса — жыхара памежнай Тамашоўкі, які на ўласным аўтамабілі "ВАЗ-2106" прабіраўся ляснымі сцежкамі ва Ўкраіну. У салона аўтамабіля знайшлі пад сядушкамі 42 слоікі ядахімікатаў.
Аўтамабіль і 21 кг гербіцыдаў будуць перададзеныя ў мытню.