Беларускі касмічны спадарожнік пабудуюць кітайцы

Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў. Разам з тым ён адзначыў, кантракт яшчэ не складзены. Гэта толькі папярэдні этап.

Як нагадвае БелаПАН, да ўдзелу ў конкурсе запрашалі прадстаўнікоў Кітая, італьянскай кампаніі "Фінмекканіка", расійскія кампаніі.