Беларускі спадарожнік запусцяць у чэрвені
Пра гэта заявіў гендырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Акадэміі навук Беларусі Аляксандр Тузікаў, інфармуе "Интерфакс-Запад".
БелаПАН удакладняе са спасылкай на неназваную крыніцу ва ўрадзе, што запуск запланаваны на 7 чэрвеня.
Нагадаем, што першы беларускі касмічны апарат “Белка” быў знішчаны падчас запуску ў 2006 годзе. Выбух ракеты адбыўся на вачах у Аляксандра Лукашэнкі.
Запуск новага беларускага спадарожніка неаднаразова пераносіўся. У лістападзе летась паведамлялася, што ён запланаваны на 22 сакавіка з касмадрома "Байканур", аднак і гэты тэрмін аказаўся нерэальны.