Беларускі трэнер польскай "Алімпіі" трапіў у аварыю з камандай
Алег Радушка атрымаў траўмы ў аварыі, у якую трапіў клубны аўтобус.
Здарэнне адбылося, калі футбольная каманда вярталася з выязной сустрэчы, паведамляе football.by.
Аўтобус з гульцамі і трэнерскім штабам ехаў дадому з Радамя. На адным з абледзянелых участкаў дарогі аўтобус з'ехаў у кювет і перакуліўся. Пашкоджанні атрымалі пяць чалавек, у тым ліку і Алег Радушка. У лякарні мястэчка Бяляны трэнеру наклалі восем швоў на руку, а таксама апрацавалі рану на галаве. У яшчэ аднаго беларуса — лекара каманды Юрыя Васільчыка — лекары выявілі пералом рэбраў. Пасля неабходных працэдур Радушку, Васільчыка і яшчэ двух пацярпелых адпусцілі дадому.
Фота — wprost.pl