Беларускі вольнік Алі Шабанаў не выйшаў у фінал Алімпіяды
Спартсмен у паўфінальным паядынку прайграў азербайджанскаму барцу Джабраілу Хасанаву — 1:3.
Яшчэ адзін беларускі вольнік Руслан Шэйхаў, які таксама выступае ў вагавой катэгорыі да 96 кг, не здолеў выйсці ў чвэрцьфінал, паведамляе БЕЛТА.
Пакуль у беларускіх барцоў грэка-рымскага і вольнага стылю няма алімпійскіх медалёў.