Беларускі "Залаты мяч" уручаць 8 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы
У гэты дзень пройдзе цырымонія закрыцця футбольнага сезону 2011 года.
На ёй, як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футболу, будуць абвешчаныя пераможцы камандных і індывідуальных намінацый па выніках года.
Пераможцы ў намінацыях "Лепшы футбаліст 21-га нацыянальнага чэмпіянату", "Лепшы трэнер Рэспублікі Беларусь сезону 2011 года" і "Лепшы футбаліст Рэспублікі Беларусь 2011 года" будуць абраныя праз апытанне. Яго праводзіць адміністрацыя федэрацыі разам з рэдакцыяй газеты "Всё о футболе".
Самым прэстыжным, безумоўна, з'яўляецца тытул найлепшага гульца краіны. Нагадаем, што ў мінулым годзе яго атрымаў Юры Жаўноў.