Беларускі заваявалі 6 медалёў на ЧЕ па мастацкай гімнастыцы

Так, Любоў Чаркашына была першай ў практыкаваннях з мячом і булавамі, а таксама стала трэцяй ў практыкаванні з абручом. У агульнакамандным заліку зборная краіны была другой, прапусціўшы Расію, але апярэдзіўшы Ўкраіну.
Яшчэ два медалі на рахунку ў юніёрак: у групавым мнагабор’і (“золата”) ды групавым практыкаванні са скакалкай (“срэбра”).

У медальным заліку на першым месцы Расія, на другім Беларусь. У дарослых спаборніцтвах прынялі ўдзел 69 гімнастак з 33 краін, а ў юніёрскіх — 136 з 23, паведамляе БелаПАН.