Беларускіх педагогаў могуць адправіць на... калайдэр

Нагадаем, гэта найбуйнейшая эксперыментальная ўстаноўка ў свеце, якая знаходзіцца на мяжы Швейцарыі і Францыі. Разам са студэнтамі там будуць знаходзіцца і беларускія навукоўцы, якія стала працуюць на калайдэры. Паведамляецца, што беларуская моладзь зможа нават паставіць свае эксперыменты.

Тэлеканал "Беларусь-1" таямніча адзначае, што "з аналагічнай мэтай на калайдэр адправяць і беларускіх педагогаў". Такую магчымасць цяпер разглядае Міністэрства адукацыі.