Беларускім біятланісткам аддадуць бронзавы медаль эстафеты ЧС-2011

Як паведамляе "Прессбол", па выніках тэстаў, якія паказалі павышанае ўтрыманне эфедрыну, Арбітражны суд IBU дыскваліфікаваў украінскую біятланістку на адзін год. Тэсты былі праведзеныя ў рамках праграмы спаборніцкага тэставання IBU пасля эстафетнай гонкі на чэмпіянаце свету IBU. Такім чынам, украінская эстафетная каманда пазбаўляецца срэбраных узнагародаў, якія пераходзяць да каманды Францыі. Бронзавыя ўзнагароды, адпаведна, атрымлівае зборная Беларусі.

Апроч страты заліковых ачкоў украінскія спартоўкі павінны будуць вярнуць срэбраныя медалі і прызавыя.