Беларускім геолагам трэба знайсці 150 тон золата

На гэтыя мэты з бюджэту будзе выдаткавана амаль 25 мільярдаў рублёў, інфармуе "Интерфакс-Запад". Праўда, беларускія чыноўнікі адзначаюць, што нават калі гэтыя выкапні і знойдуць, гэта не значыць, што іх распрацоўка пачнецца адразу ж. Спачатку спецыялісты высветляць, ці выгадна гэта будзе для дзяржавы.

Фота: daypic.ru