Беларускія баскетбалісты абыгралі зборную Азербайджана
Сустрэча праходзіла ў межах адборачнага тура чэмпіяната Еўропы.
Баскетбалісты зборнай Беларусі ў заключным хатнім матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы (дывізіён В) абыгралі каманду Азербайджана. На пляцоўцы мінскага Палаца спорту падапечныя Андрэя Крываноса перамаглі азербайджанцаў з лікам 87:74. Лепшым снайперам ў складзе пераможцаў стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 17 ачкоў. У першым крузе турніру ў групе В беларусы прайгралі ў Баку з лікам 79:83 і цяпер ўзялі рэванш. Свой апошні паядынак еўрапейскага сезону зборная Беларусі правядзе ў гасцях у каманды Румыніі.