Беларускія біятланісты засталіся без патронаў

Федэрацыя біятлону не аплаціла рахункі, паведамляе goals.by. Дарэчы, у мінулым сезоне з гэтай жа прычыны патроны паступілі ў распараджэнне зборных толькі ў студзені.

Міжа тым, старэйшы трэнер жаночай каманды Андрыян Цыбульскі яшчэ ў жніўні наведаў завод фірмы "Лапуа". Ён тэставаў у маразільнай камеры і адабраў партыю патронаў на сезон-2011/12.