Беларускія "чаўнакі" накіравалі ліст прэм'ер-міністру Польшчы
Пад петыцыяй падпісалася амаль 500 беларусаў.
Аб гэтым паведамляе Kurier poranny. www.poranny.pl. У лісце падпісанты просяць аднавіць хаця б адзін рэйс у дзень цягніка Чарэмша-Высокалітоўск. Раней гэты цягнік двойчы ездзіў у Беларусь. Ад 11 снежня цягнік больш не курсуе. У ім у асноўным ездзілі беларускія гандляры. Ліст з да прэм'ер-міністра Польшчы па гэтай справе таксама накіравала Агульнапольская Асацыяцыя Прыязны Транспарт.
"На лініі Чарэмша-Высокалітоўск ездзіў цягнік без прыбіральні і нягледзячы на такі стандарт, людзі ездзілі ім. Сёння гэтай раскошы ў іх няма. Збор беларусамі подпісаў - гэта крык роспачы. Людзей паставілі да сцяны. І мы, палякі, якія так хвалімся, што змагаемся за дэмакратыю на Усходзе, цяпер кажам - пачакайце, перажывіце гэты час ізаляцыі".- гаворыцца ў звароце арганізацыі.