Беларускія дарогі ў рэйтынгу дарог свету выйшлі на 67-е месца
Амерыканскія даследчыкі апыталі кіроўцаў з 150 краін пра тое, ці задаволеныя яны дарогамі.
Украінскія дарогі аказаліся аднымі з самых горшых у свеце — толькі 133-е месца з 148-мі. На пяць пунктаў вышэй — Расія. Ніжэй — толькі афрыканскія дзяржавы, Малдова і Манголія.
Украінскія дарожнікі з зайздрасцю кажуць, што ў Беларусі фінансаванне на кіламетр шляху ўтрая большае, чым ва Украіне. На тое, каб адрамантаваць усе ўкраінскія дарогі такімі тэмпамі, як цяпер, спатрэбіцца не менш за 85 гадоў, інфармуе УНІАН.
Фота — bymedia.net