Беларускія дэпутаты зноў будуць думаць, што рабіць з "картай паляка"
Парламентарыям трэба прадумваць, "якія крокі варта зрабіць Беларусі ў знешнепалітычнай дзейнасці", у сувязі з рашэннем Канстытуцыйнага суда па "карце паляка".
У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ў бліжэйшы час будуць адноўленыя дыскусіі аб далейшых кроках у сувязі з прымяненнем "карты паляка". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародныхсувязях з СНД Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, дэпутаты сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых дзяржаўных органаў абмяркуюць рашэнне Канстытуцыйнага суда аб неадпаведнасці польскага закона "Аб картцы паляка" прынцыпам і нормам міжнароднага права. "У сувязі з рашэннем суда трэба прадумаць, якія крокі варта зрабіць Беларусі ў знешнепалітычнай дзейнасці", - сказаў Ігар Карпенка.