Беларускія дыпламаты абвяргаюць польскага амбасадара
Прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных кажа, што Беларусь не ўхілялася ад перамоваў па спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС і зніжэнню кошту візаў.
Дыпламат адзначыў, што невядома, на якога міфічнага чыноўніка спасылаўся амбасадар, але нават калі гэты персанаж існуе, ён увёў яго ў зман, перадае interfax.by. На думку Савіных, пачатак дзеяння дамовы пра малы памежны рух з Латвіяй — "найлепшае таму пацверджанне".
Нагадаем, што сёння амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка даваў прэс-канферэцныю. Ён паведаміў, што паўгода Еўрасаюз чакае адказу на свае прапановы знізіць кошт візаў для Беларусі з 60 да 35 еўра. Афіцыйнага адказу няма, адзначыў пасол, а неафіцыйна адзін з чыноўнікаў заявіў, што гэта не прыярытэт для Беларусі.