Беларускія эксперты абмеркавалі гандаль у рамках Усходняга партнёрства
10-е паседжанне працоўнай групы па гандлі ў рамках Усходняга партнёрства прайшло 6 снежня ў Брусэлі.
Ад Беларусі ў ім удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных справаў і Дзяржаўнага мытнага камітэта, паведамляе interfax.by.
Удзельнікі паседжання абмеркавалі тэмы тарыфнага рэгулявання, гандлёвай статыстыкі, падыходы ЕС да інструментаў гандлёвай абароны. Акрамя таго, на паседжанні абмяркоўваліся пытанні экспартных мыт і прэферэнцый, тэхнічных і нетарыфных бар'ераў у дамовах пра вольны гандаль і гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй.