Беларускія гандбалісты — у 1/8 фіналу чэмпіянату свету

Такім чынам нашы суайчыннікі занялі 4-е месца ў групе “С” і выйшлі ў 1/8 фіналу.

Каманда гуляла ў наступным складзе: Чарапенька, Катлінскі; Броўка (2), Кажанеўскі (2), Бабічаў (2), Камышык (5), Нікуленкаў (5), Шыловіч (6), Няжура, Баранаў (1), Чыстабаеў (1), Цітоў (1), Д.Рутэнка (3), С.Рутэнка (3), Князеў (2).

У 1/8 фіналу сусветнага першынства зборная Беларусі згуляе з Харватыяй. Адметна, што ў сваёй групе “D” харваты занялі першае месца, а беларусы ў сваёй групе “С” — на чацвёртым месцы, таму супернічаць давядзецца з мацнейшай камандай.