Беларускія графіцісты размалявалі польскі стадыён (фота)
22 ліпеня графіці з’явілася на плошчы 50 квадратных метраў агароджы стадыёна “Звяжынец" у Беластоку.
Яно мае элементы народнай культуры Беларусі і Падляшскага ваяводства Польшчы. Намалявалі графіці мастакі з Беласточчыны і графіці-група Контрарт з Мінска.
Паўставала графіці на працягу двух дзён у межах праекту “Фальклор на вуліцы”. Яго арганізатары заяўляюць, што хочуць вывесці фальклор з музеяў і вёсак на вуліцы Беластока.