Беларускія кандытары пачалі рыхтавацца да навагодніх святаў

Усяго плануецца падрыхтаваць прыкладна 2 мільёна навагодніх пакункаў па цане ад 20 тысяч да 80–100.

“Камунарка” сёлета выпусціць мільён падарункаў, “Спартак” -- 750 тысяч. Там ужо сабралі 93 тысяч з іх, а на “Камунарцы” -- 205 тыс.

Да новага году рыхтуюцца таксама “Чырвоны харчавік”, “Слодыч” і “Чырвоны мазыранін”.

Многія навагоднія падарункі будуць аформлены з сімволікай наступнага года (год Дракона па ўсходнім календары). У кожнага прадпрыемства ёсць навінкі — незвычайныя каробкі-ўпакоўкі, мяккія цацкі і іншае, паведамляе БелаПАН.

Фота: spartak.by