Беларускія парашутысты заваявалі золата ў спаборніцтвах у Азербайджане
Нашы суайчыннікі заваявалі першае каманднае месца ў міжнародных спаборніцтвах па скачках з парашутам на дакладнасць прызямлення.
Як інфармуе БЕЛТА, спаборніцтвы прайшлі ў азербайджанскім горадзе Белакан і прысвячаліся 88-м угодкам з дня нараджэння Гейдара Аліева.
Беларускія спартоўцы вылучыліся і ў асабістым заліку. Залаты медаль спаборніцтваў у асабістым заліку быў уручаны Іллю Пазнякову, а бронзавы - Хрысціне Хлопінай. Агулам за зборную выступалі пяць спартоўцаў.