Беларускія пляжныя футбалісты хочуць скарыць Еўропу
Зборная Беларусі па пляжным футболе павінна ўвайсці ў васьмёрку наймацнейшых каманд у Еўропе.
Такую задачу перад ёй ставіць кіраўніцтва Беларускай федэрацыі пляжнага футболу. Каманда вельмі маладая, ёй усяго тры гады. Але за час свайго існавання яна ўжо заявіла пра сябе. Спартсмены ўдала выступілі на чэмпіянаце свету-2008 і ў Еўралізе-2009.
Са словаў старшыні федэрацыі Аляксея Сычова, беларускія пляжныя футбалісты цяпер знаходзяцца ў добрай форме. Перад імі стаіць амбіцыйная задача выйсці з падгрупы і перамагчы ў прома-фінале Еўралігі. 22-24 ліпеня наша зборная выступіць на гульнях Еўралігі ў італьянскай Равене. Сапернікамі беларусаў па падгрупе стануць каманды Францыі ды Азербайджана, паведамляе БЕЛТА.