Беларускія студэнты змогуць выязджаць на стажыроўкі за мяжу

Такая норма ёсць у пастанове Савета Міністраў №1617 "Пра некаторыя пытанні навучання ў арганізацыях замежных дзяржаваў" ад 30 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

Чыноўнікі Мінадукацыі абяцаюць накіроўваць на падрыхтоўку за мяжой самых перспектыўных студэнтаў, аспірантаў і г.д. Аднак яны абавязкова павінны валодаць замежнай мовай на дастатковым узроўні для стажыроўкі і атрымліваць вышэйшую ці постуніверсітэцкую адукацыю на дзённых аддзяленнях за кошт бюджэту. Навучанне за мяжой будзе аплачвацца за кошт бюджэту. Стажыроўка будзе праходзіць у розныя тэрміны - ад некалькіх месяцаў да года, у залежнасці ад спецыяльнасці.