Беларускія транспартнікі зацікавіліся іспанскім рынкам

Шышко: "Мы сёння прапрацоўваем пытанне і з нашымі калегамі транспартнікамі з Іспаніі — гэты рынак нас цікавіць. Хацелася б лепш працаваць з Чэхіяй. Нармальна папрацавалі ў 2010 годзе і са Швецыяй і з Эстоніяй і з Узбекістанам".

Па словах чыноўніка, для паспяховага пашырэння перавозак беларускі бок мае як неабходны транспарт, так і добрыя сувязі з замежнымі партнёрамі.