Беларускія вайскоўцы дэсантуюцца ва Украіне (фота)
Дэсантнікі Беларусі, Расіі і Украіны праводзяць сумесныя тактычныя манеўры “Славянская садружнасць-2012” у Мікалаеўскай вобласці. Яны працягнуцца да 27 ліпеня.
Ад кожнай краіны ў вучэннях прымаюць удзел да ста вайскоўцаў са складу дэсантных падраздзяленняў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны. Вайскоўцы трох краін у складзе зводнага батальёна выканаюць міратворчыя задачы ў зоне ўмоўнага канфлікту: блакаванне раёна знаходжання незаконных узброеных фармаванняў, арганізацыю нясення службы на блокпастах, суправаджэнне калон з гуманітарнымі грузамі і захаванне бяспекі ў зоне надзвычайнай сітуацыі.
У часе вучэнняў будзе ажыццёўлена дэсантаванне з самалёта ваенна-транспартнай авіяцыі “Іл-76”.


