Беларускія зялёныя пікетавалі "Расатам" у Маскве (фота)
Пікет прайшоў каля галаўнога офіса расійскай кампаніі, якая будуе АЭС пад Астраўцом.
Як паведамляе прэс-служба Беларускай партыі "Зялёныя", акцыя прысвячалася 27-м угодкам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Маладыя людзі ў павязках са знакам радыяцыйнай небяспекі трымалі плакаты і расцяжкі з лозунгамі "БелАЭС = Чарнобыль" і "Не — Астравецкай АЭС у Беларусі".

Фота — прэс-служба партыі "Зялёныя"