Беларускую гандбалістку дыскваліфікавалі на год

Допінг-тэст спартоўка здала ў траўні, калі была ў зборнай Беларусі. На працягу бліжэйшага года Несцярук не зможа выступаць ні за зборную Беларусі, ні за свой клуб СПР з польскага Любліна.

Фурасемід — дыўрэтычны сродак, які дапамагае выводзіць вадкасць з арганізма. Часта яго выкарыстоўваюць для маскіроўкі, каб схаваць сляды ўжывання іншых забароненых рэчываў. Але паводле звестак сайта goals.by, гандбалістка прымала фурасемід, каб паменшыць ацёк траўмаванага калена, і не ведала, што рэчыва лічыцца забароненым.

Фота — region.mogilev.by