“Беларуснафта” не жадае злівацца з “Белнафтахімам”

Аб гэтым піша агенцтва ПРАЙМ-ТАСС.  Эксперты тлумачаць такую пазіцыю “Беларуснафты” тым, што сёння аб'яднанне з'яўляецца адным з вядучых экспарцёраў галіны, так як яно ў адпаведнасці з падпісанымі дамовамі ў рамках АЭП з 2011 года атрымала магчымасць экспартаваць ўсю прадукцыю. Уваходжанне ў склад холдынгу можа зрабіць з “Беларуснафты” донара галіны.