Беларусу ва украінскай турме спрабавалі перадаць наркотыкі ў тапках (відэа)
Пасылка са спартовымі тапкамі адрасавалася асуджанаму, які адбывае пакаранне ў Ровенскай вобласці Украіны.
Як паведамляе тэлеканал "Рівне 1", ураджэнец Беларусі з нецярпеннем чакаў пасылку, дасланую жанчынай з Валыні. Але атрымаць ён яе не змог, паколькі падчас агляду супрацоўнікі калоніі выявілі ў падэшве абутку "рэчыва зялёнага колеру расліннага паходжання падобнае на марыхуану".
Аб знаходцы паведамілі супрацоўнікам міліцыі, якія задакументавалі факт перадачы забароненых прадметаў ва ўстанову і накіравалі рэчыва для даследавання.