Беларусы другі год сядзяць у лівійскай турме
Яны чакаюць апеляцыю.
Нагадаем, у зняволенні знаходзяцца 63-гадовы Валерый Гардзіенка, 52-гадовы Ігар Едземчаў і 56-гадовы Фёдар Труфанаў. У жніўні мінулага года лівійскія паўстанцы затрымалі 25 грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расіі. Усёй групе выставілі абвінавачванне ў аднаўленні вайсковай тэхнікі, якую рэжым Кадафі выкарыстоўваў для "знішчэння лівійскага народа". Самі затрыманыя кажуць, што былі завербаваныя для нафтаразведкі. У чэрвені 2012-га беларусаў асудзілі на дзесяць гадоў зняволення з папраўчымі працамі. Яшчэ адзін 58-гадовы беларус, імя якога не называецца, дагэтуль не асуджаны.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", нашых землякоў рэгулярна наведваюць беларускія дыпламаты. Яны перадаюць прадукты, медыкаменты, вопратку, літаратуру, трымаюць сувязь са сваякамі асуджаных. Апеляцыя пададзеная даўно, але яснасці з тым, ці ёсць шанец на памілаванне, дагэтуль няма. Галоўная прычына — нестабільнасць цяперашняй улады ў Лівіі.
Фота — kp.by