Беларусы Кіева будуць пікетаваць ля амбасадаў Беларусі і Расіі

А 17-ай пікет пад лозунгам "Партыя жулікаў і злодзеяў, рукі прэч ад Беларусі" пройдзе пад сценамі расійскай амбасады па адрэсе Паветрафлоцкі праспект 27. А 19-ай актывісты прыйдуць да беларускай амбасады па вуліцы Кацюбінскага 3, каб запатрабаваць вызвалення палітвязняў Беларусі.

Акцыі пройдуць у межах кампаніі "Марафон салідарнасці". Яна ладзіцца ў Польшчы, Літве, Украіне, Вялікабрытаніі ды Галандыі. Мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадства гэтых краінаў да лёсу Беларусі.