Беларусы паўдзельнічаюць у форуме грамадзянскай супольнасці ў Стакгольме

IV форум грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства", які штогод праводзіць ЕС, адкрываецца ў сталіцы Швецыі 29 лістапада. У ім возьмуць удзел найперш прадстаўнікі нашай краіны, Грузіі, Арменіі, Азербайджана, Малдовы і Украіны.

Радыё Свабода нагадвае, што папярэднія форумы грамадзянскай супольнасці ў межах праграмы Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства" праходзілі ў Бруселі, Познані і Берліне.