Беларусы пералічылі больш за 2 млрд рублёў у фонд ахвяр тэракту

"На дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама, адкрытыя для залічэння ахвяраванняў у сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся 11 красавіка на станцыі сталічнага метро "Кастрычніцкая", па стане на 17.00 15 красавіка паступіла 2 079 486 649 рублёў", — паведамілі ў прэс-службе.

Таксама пералічана 206 500 расійскіх рублёў і 200 долараў.